• 8 (212) 60-80-90
    +375 (29) 519-22-22
    +375 (29) 184-66-04
  • Адкатныя гаражныя вароты

    Адкатныя гаражныя вароты мадэлі SSD (Sliding Sectional Door) ад Ryterna – сучаснае зручнае рашэнне для гаража. Асаблівасцю дадзеных варот з’яўляецца вертыкальнае размяшчэнне сэндвіч-панэляў, а таксама адсутнасць пружыннага блоку, што скарачае колькасць патэнцыйна слабых месцаў у параўнанні з традыцыйнымі секцыйнымі варотамі.

    SSD-вароты дастаткова лёгкія, што дазваляе без праблем адкрываць іх ручным спосабам, пры гэтым трывалая, цёплая панэль і ўшчыльняльнікі забяспечваюць надзейнасць і максімальнае захаванне цяпла. Калі вы вырашыце аўтаматыаваць адкрыванне/зачыненне, праблем не ўзнікне, бо сістэма адкатных варот сумяшчальная з любым электрапрывадам для секцыйных варот.

    Азнаёміцца з каталогам аўтаматыкі можна на старонке: Аўтаматыка для секцыйных варот.

    У першую чаргу, адкатныя гаражныя вароты прызначаныя для прыватных гаражоў, таму максімальна прадугледжаныя памеры палатна – 3 метра ў вышыню, 6 метраў у шырыню. Звычайна, гэтага больш чым дастаткова нават для буйных гаражоў, аднак, дзякуючы распрацоўкам інжэнераў Ryterna, двае SSD-варот могуць працаваць разам, перакрываючы алзін праём шырынёй да 12 метраў.

    Панэлі і аксэсуары

    Адкатныя гаражныя вароты збінаюцца з такіх самых панэлей, што і традыцыйныя секцыйныя вароты. Гэта азначае, што вы можаце усталяваць на SSD-вароты ўсе тыя ж аксэсуары: вокны, вентыляцыйныя рашоткі, лаз для жывёлаў, паштовая скрыня. Выключэнне – брамка, але дзякуючы бакавому адчыненню варот на адвольную шырыню, у ёй проста няма сэнсу.

    Вы можаце пачытаць падрабязней пра выкарыстоўваемыя сэндвіч-панелі на нашай спецыяльная старонке: Сэндвіч-панелі Ryterna.

    Пазнаёміцца з усімі даступнымі аксэсуарамі можна на старонке: Аксэсуары для варот.

    Фота SSD-варот

    Пакіньце нумар свайго тэлефона і мы самі патэлефануем вам.
    Напішыце нам і мы адкажам на працягу 24 гадзін (па буднях).