Прамысловая лінейка секцыйных варот адрозніваецца ад гаражнай ужываннем больш даўгавечных і ўстойлівых камплектуючых. Так, напрыклад, на аўтамойкі могуць усталёўвацца прамысловыя секцыйныя вароты з камплектуючымі з нержавеючай сталі, а для памяшканняў са строгім тэмпературным рэжымам ў варотах могуць выкарыстоўвацца сэндвіч-панэлі таўшчынёй 80 мм, што ўдвая больш за стандартную.
Лінейка прамысловых варот падтрымлівае вялікую колькасць тыпаў мантажу. У тый час, я к стандартныя гаражныя вароты па змаўчанні усталёўваюцца толькі ў ідэальны, загадзя падрыхтаваны праём, прамысловыя можна змантаваць васьмю рознымі спосабамі:
Нашы магутнасці дазваляюць вырабляць і ўсталёўваць прамысловыя вароты да 12,5 метраў шірынёй і да 15 метраў вышынёй. У іх можа ўрэзацца брамка і вокны, з іншых аксэсуараў даступна усталёўка ручкі. Існуе варыян варот з адмысловымі панарамнымі панэлямі.